Седат Игдеджи — полное интервью с НН: Цепкало, оффшоры, взятки

Седат Игдеджи - Седат Игдеджи - полное интервью с НН: Цепкало, оффшоры, взятки

Источник: https://www.svaboda.org/a/30699157.html Продолжение материала: https://news.tut.by/economics/691086.html Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць праверку наконт «супрацьпраўнай дзейнасці» Валерыя Цапкалы. Заяву напісаў турэцкі бізнэсмен Седат Ігдзеджы, які калісьці шчыльна супрацоўнічаў з Цапкалам. Менавіта Ігдзеджы займаўся будаўніцтвам катэджа Цапкалы. А калі Цапкала пайшоў у прэзідэнты, вываліў на яго «кампрамат». «НН» задала Седату Ігдзеджы некалькі пытанняў. «НН»: Чаму менавіта зараз вы вырашылі ўзняць гэтую старонку вашых адносін з Цапкалам? Седат Ігдзеджы: Адносіны з Валерыем Цапкала — гэта мая асабістая справа, якая не мае ніякага дачынення да палітыкі. Проста я хачу вярнуць свае грошы. Усе мае словы, што ёсць у заяве, пацверджаны дакументальна.

  Замест маёй падзякі ў памеры 1 мільёна даляраў Цапкала не заплаціў мне ні капейкі за будаўніцтва дома ў Мінску, не даў абяцаных праектаў на 700 мільёнаў даляраў. Толькі падманваў мяне. Праз яго я і мая група кампаній згубілі каля 15 мільёнаў даляраў. Я будаваў дом на 418 метраў, але не атрымаў за гэта ні капейкі. У мінулым годзе я судзіўся з Цапкалам і ягонымі людзьмі. Я чытаю, што ўжо пішуць: Лукашэнка замовіў гэта ў Седата. Я люблю Лукашэнку, але я не знаёмы з ім асабіста, чаму Лукашэнка будзе ў мяне нешта замаўляць?
  «НН»: А можа, КДБ? СІ: Не званілі з КДБ. Ніхто не званіў. Гэта выключна эканамічная справа. У жніўні 2019 года я з ім судзіўся. «НН»: Чым скончыўся суд? СІ: Калі б вы судзіліся ў Турцыі са мной, я скажу вам на 100%, што вы страцілі. Якія б шанцы ў вас былі, калі б мы з вамі судзіліся ў Стамбуле? Ніякіх. Так і ў мяне. А гэта не абы-хто: Парк высокіх тэхналогій, памочнік прэзідэнта, былы пасол у ЗША, фотка з Клінтанам ёсць… А што такі Седат Ігдзеджы? Ну 100 мільёнаў уклаў у беларускую эканоміку, але ж гэта не Валерый Цапкала. Пачытайце tut.by, што сказаў пра мяне Цапкала: «незразумелы турак». Прабачце, я скажу пра яго «шакал». Гэты «шакал» казаў пра мяне «незразумелы турак».   Мая асманская сям’я мае 850-гадовую гісторыю. Сёння я галава гэтай сям’і! З 2013 года я грамадзянін Беларусі. Хто такі я — зразумела, хто такі Валерый Цапкала — не. Я не хацеў, каб стала вядома, што Цапкала атрымліваў з бардэля дзяўчынак, я не хацеў гэтага. Але ягоныя людзі шантажавалі мяне. «НН»: Як? СІ: Праз інстаграм шантажавалі. Пісалі, што калі я хоць раз скажу нешта пра Валерыя Цапкалу кепскае, то і мне, і дзецям будзе кепска. Я пайшоў у міліцыю.
  «НН»: Вы хочаце вярнуць сабе гэты дом? СІ: Канечне. Я не згодны на грошы, я хачу дом. «НН»: Падзяка ў памеры 1 мільёна даляраў Цапкалу — гэта хабар? СІ: Гэта ўсё хабар. Так, хабар. «НН»: Вы наўпрост кажаце, што давалі хабар?   СІ: Так. «НН»: І не баіцеся за свой імідж, рэнамэ? СІ: Чаму мне баяцца? Я даў заяву афіцыйную. Такая была рэальнасць, ён мяне падмануў. У мяне шмат сведкаў. Мне няма чаго баяцца, я мужчына. «НН»: Вы будзеце задаволеныя, калі Цапкалу пасадзяць у турму? СІ: Турма-шурма, мяне гэта не цікавяць. Я хачу, каб ён сышоў з прэзідэнцкай кампаніі і з’ехаў з краіны. Мне гэтага хопіць. Калі гэта здарыцца, то я зарэжу 10 баранаў і раздам людзям, будзе свята.